Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве выйшлі на волю актывісты штабоў Казуліна і Мілінкевіча


Радыё Свабода, Магілёў Сёньня ў Магілёве з ізалятару часовага ўтрыманьня на вуліцы Крупскай выйшаў на волю апошні мясцовы палітычны вязень выбарчай кампаніі Сяргей Фамін — давераная асоба Аляксандра Казуліна.

Сёньня ў Магілёве з ізалятару часовага ўтрыманьня на вуліцы Крупскай выйшаў на волю апошні мясцовы палітычны вязень выбарчай кампаніі Сяргей Фамін — давераная асоба Аляксандра Казуліна.

Сяргей Фамін больш за сем сутак трымаў у камэры галадоўку пратэсту супраць свайго зьняволеньня. 23 сакавіка яго затрымалі з абвінавачаньня ў дробным хуліганстве. Такая фармулёўка стала ўжо традыцыйнай у адносінах да актывістаў ініцыятыўных групаў апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта, ды яшчэ з дадаткам — пра лаянку на міліцыянтаў.

Са слоў Сяргея Фаміна, суд да заявы пра галадоўку паставіўся абыякава. Але інакш яе ўспрыняла адміністрацыя ізалятару: начальства ўстановы ўпрошвала адмовіцца ад намеру — маўляў, плёну ўсё адно ня будзе. Калі ж угаворы не далі жаданага выніку, адміністрацыя перайшла да пасіўнага назіраньня. Усе сем сутак Сяргей Фамін піў толькі прынесеную калегамі ваду.

Паводле Сяргея Фаміна, стан ягонага здароўя здавальняльны. Аднак наперадзе рэабілітацыйны пэрыяд.

Гэтым жа днём пакінулі ізалятар часовага ўтрыманьня й актывісты каманды Мілінкевіча — Віталь Васількоў і Аляксандар Сілкоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG