Сёньня да Аляксандра Цішука наведаўся начальнік міліцыі Яўген Чылек. Міліцыянт патлумачыў нашаму карэспандэнту па тэлефоне, што ён хоча пагутарыць зь Цішуком, каб высьветліць колькі пытаньняў: як той дабраўся ў Менск 25 сакавіка і якім чынам вярнуўся потым дадому. Начальнік міліцыі таксама намераны дазнацца ў Аляксандра Цішука, ці мае той прэтэнзіі да міліцыі з выпадку ўчыненага зьбіцьця.
Радыё Свабода Аляксандар Цішук з гарадзкога пасёлку Бярозаўка Лідзкага раёну быў зьбіты ў Менску 25 сакавіка падчас шэсьця да ізалятару на Акрэсьціна. Яго даставілі ў шпіталь, зафіксавалі сьляды зьбіцьця й назаўтра выпісалі.
Самае папулярнае
1