Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Леванеўскі: “Такая моладзь пераможа любую дыктатуру”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Зь лідэрам гарадзенскіх прадпрымальнікаў у Івацэвіцкай калёніі сустрэліся сваякі.

Валер Леванеўскі сказаў, што захапляецца мужнасьцю суайчыньнікаў, якія змагаліся за справядлівыя выбары. Асабліва яго ўразіла самаадданасьць маладых абаронцаў намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы. “Такая моладзь пераможа любую дыктатуру”, – сказаў Валер Леванеўскі. Таксама вязень івацэвіцкай калёніі выказаў абурэньне дзеяньнямі беларускіх уладаў: ён не сумняваецца, што вынікі выбараў былі сфальсыфікаваныя.

Валер Леванеўскі быў асуджаны да 2 гадоў зьняволеньня – суд прызнаў яго вінаватым у паклёпе на прэзыдэнта. Леванеўскі выйдзе на волю сёлета ў траўні. Валер Леванеўскі неаднаразова заяўляў, што ня спыніць палітычнай барацьбы й па выхадзе з турмы.
XS
SM
MD
LG