Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіча з жонкай прыняў прэзыдэнт Польшчы Л.Качыньскі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Аляксандра Мілінкевіча з жонкай прыняў сёньня ў Варшаве таксама прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі. Польскі прэзыдэнт заявіў, што “вельмі значная частка беларускага грамадзтва ў часе апошніх выбараў падтрымала апазыцыю”.

“Ніхто ня верыць у афіцыйныя вынік выбараў. Я вітаю Вас, спадар Мілінкевіч, яшчэ больш перакананы, чым у часе нашага першага спатканьня (сёлета ў студзені – кар.), што дэмакратыя ў Беларусі пераможа і што гэта адбудзецца вельмі хутка... Гэтая сустрэча мае дэманстратыўны характар, як і папярэдняя. Я не хацеў бы, каб нехта меў сумненьні, каго падтрымліваюць улады Польшчы... Беларускі народ, канешне, сам абярэ свой шлях. Польшчу цікавіць толькі адно – каб гэты выбар зрабіў беларускі народ”, заявіў Лех Качыньскі.

Польскі прэзыдэнт назваў Аляксандра Мілінкевіча “героем мінулых выбараў”.

(Качыньскі: ) “Я вітаю героя мінулых выбараў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG