Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скончыўся тэрмін арышту ў пяці гарадзенскіх актывістаў


Радыё Свабода, Гародня Сёньня выпусьцілі з-за кратаў трох чалавек, якія былі арыштаваныя на дзесяць сутак, гэта — Аляксей Радс, Кірыл Жалудок і Пятро Анісімовіч. Іх затрымалі ў той час, калі паўтара дзесяткі гарадзенцаў сабраліся на другі дзень пасьля выбараў у гарадзкім парку. Радса пакаралі па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве, а Жалудка і Анісімовіча — за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе.

А 19-й гадзіне выйшаў на волю таксама Ігар Банцар, які быў затрыманы таксама 20 сакавіка, але асобна, яго пакаралі арыштам на 10 сутак — “за нецэнзурную лаянку”.

У 22.45 мае выйсьці на волю Аляксей Салей. Яго затрымалі позна ўвечары 24 сакавіка, каб ён ня змог паехаць у Менск на Дзень Волі.

За кратамі ў Горадні застаюцца трое актывістаў — Анджэй Пісальнік, Іван Роман і Анджэй Лісоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG