Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф – за брашуру з дакладам ААН аб парушэньнях правоў чалавека


Радыё Свабода, Берасьце Жыхара вёскі Старое Сяло Жабінкоўскага раёну Берасьцейшчыны Васіля Андрасюка пакаралі штрафам памерам 100 тысячаў рублёў за распаўсюд брашуры, у якой згадваліся факты парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.

Міліцыянты затрымалі спадара Андрасюка на вуліцы Савецкай ў Берасьці яшчэ 17 студзеня. У ягонай торбе знаходзіліся 447 асобнікаў брашуры “Рэспубліка Беларусь: Пытаньне аб парушэньні правоў чалавека і асноўных свабодаў ў любой частцы сьвету”. У брашуры быў надрукаваны даклад адмысловага дакладчыка Адрыяна Сэвэрына, зроблены ім у Камісіі па правах чалавека ААН летась у красавіку.

Абвінаваціўшы Васіля Андрасюка ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, выдадзенай з парушэньнямі ўстаноўленага парадку, увесь наклад быў адабраны, а справу перадалі на разгляд адміністратыўнай камісіі.

У часе разгляду супрацоўнікі прадстаўніцтва ААН у Беларусі спасылаліся на Дэклярацыю, паводле якой распаўсюд зьвестак і ведаў пра агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды павінен заахвочвацца і абараняцца. Нягледзячы на гэтыя тлумачэньні, адміністратыўная камісія Ленінскага раёну Берасьця вырашыла пакараць спадара Андрасюка штрафам памерам 100 тысячаў рублёў і канфіскаваць затрыманую літаратуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG