Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыюш Машкевіч дастаўлены з Акрэсьціна ў бальніцу


Радыё Свабода Былы пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч, асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкім пляцы, папаўдні ў сераду быў дастаўлены ў клінічную бальніцу № 1.

Машкевіч скардзіўся ў турме на моцны боль у грудной клетцы. Былога пасла Польшчы ў Беларусі даставілі ў бальніцу з падазрэньнем на інфаркт.
XS
SM
MD
LG