Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леў Гарошка


Уладзімер Арлоў, Менск 11.3.1911, в. Трашчычы (цяпер Карэліцкі раён) – 8.8.1977, Парыж (Эфір 22 сакавіка 2006) Новая перадача сэрыі “Імёны Свабоды”

Той, каму давялося хоць колькі дзён пражыць пад гасьцінным дахам Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане, пагодзіцца, што прысутнасьць колішняга яе рэктара архімандрыта Льва Гарошкі адчуваецца там на кожным кроку. І ў беларускай грэка-каталіцкай царкве сьвятых Пятра й Паўла на Holden Road, і ў залях Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны (яе асноваю, дарэчы, сталі кніжныя й рукапісныя зборы айца Льва), і на лугавіне пры тамтэйшым Доме марыянаў, дзе архімандрыт любіў, успамінаючы юнацтва, памахаць касой.

Ён вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі й Львоўскай духоўнай акадэміі, студыяваў тэалёгію ў Інсбруку, выдаваў беларускі малітоўнік у Рыме і рэлігійны часопіс у Парыжы, кіраваў Беларускай сэкцыяй радыё Ватыкану. Толькі чалавек зласьлівы ці абыякавы назаве ягоны шлях пакручастым. Гэта было плаваньне карабля, які ведае, у якую гавань кіруецца, а таму спадарожныя вятры начуюць у ягоных ветразях.

Бліскучая адукацыя і валоданьне дзесяцьцю мовамі ўводзілі а. Льва ў асяродзьдзе эўрапейскай духоўнай эліты, дзе ён ніколі не пакутваў ні на якія застарэлыя беларускія комплексы. Найлепшым сьведчаньнем гэтаму ёсьць часопіс “Божым шляхам”, шматгадовым рэдактарам якога ён быў.

Яго зямная сьцежка абарвалася ў 1977-м падчас апэрацыі ў парыскім шпіталі. “Жыў, як леў, а памёр, як ягнё”, – пісаў у разьвітальным слове наш грэка-каталіцкі біскуп Чэслаў Сіповіч.

Дасьціпны востры розум Льва Гарошкі доўжыць сваё жыцьцё ў ягоных кнігах: “Сьвятая Эўфрасіньня-Прадслава Полацкая, Патронка Беларусі” (Парыж, 1950; Менск, 1996), “Навука і рэлігія” (Рым, 1977), “Пад знакам “рускае” і “польскае” веры” (1990).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG