Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор: Больш за 500 чалавек было затрымана ў Менску з 19 да 25 сакавіка


Радыё Свабода Гэтую колькасьць затрыманых агучыў 29 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі ў пракуратуры Беларусі генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч. Ён паведаміў, што 112 затрыманых былі арыштаваны на 15 сутак, 228 — на 10 сутак, болей за сто чалавек атрымалі меншыя тэрміны альбо штрафы, 53 непаўналетніх адпусьцілі. Сярод затрыманых быў 21 замежнік, у тым ліку грамадзяне Ўкраіны, Польшчы, Расеі, Літвы, Грузіі й Канады. Акрамя аднаго замежніка, усе арыштаваныя ад 3 да 15 сутак.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, затрыманых з 19 да 25 сакавіка значна болей. У праваабарончым цэнтры “Вясна” спасылаюцца на сьпісы затрыманых, у якіх 570 чалавек, а яшчэ, паводле праваабаронцаў, да 200 чалавек у гэтых сьпісах адсутнічае. У “Вясьне” нагадалі й пра больш як дзьвесьце актывістаў, затрыманых толькі ў Менску напярэдадні выбараў 19 сакавіка. У рэгіёнах затрымалі яшчэ больш за дзьвесьце чалавек, лічаць праваабаронцы. Разам, як яны лічаць, перад выбарамі й адразу па іх у Беларусі затрымалі й пакаралі каля тысячы чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG