Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вы ставіцеся да таго, што пасьля выбараў сотні людзей апынуліся ў турмах?


Радыё Свабода Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Пасьля заканчэньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў турмах апынуліся сотні ўдзельнікаў акцыяў пратэсту. Як вы да гэтага ставіцеся?”

(Спадарыня: ) “Адмоўна стаўлюся. Але гэтыя акцыі пратэсту былі ад пачатку вырачаны”.

(Спадар: ) “Я глядзеў на інтэрнэт-сайтах інфармацыю пра тое, што мірная дэманстрацыя была разагнана ўладамі. Але карціна выглядае трохі інакш. Былі хуліганскія дзеяньні, якія спынілі супрацоўнікі міліцыі”.

(Спадар: ) “Я галасаваў супраць цяперашняга прэзыдэнта. Мне вельмі шкада гэтых бедных маладых людзей, якія цяпер згубілі месцы ва ўнівэрсытэтах. Напачатку жыццья яны згубілі вельмі шмат. Яны хацелі нешта зьмяніць, спадзяваліся на перамены. Я нэгатыўна стаўлюся да дзеяньняў уладаў. Мяне ўсё гэта хвалюе. Але што зробіш, улада ў руках чалавека, які трымаецца за яе, баіцца”.

(Дзяўчына: ) “Яны самі абралі свой лёс. У асноўным там былі студэнты. Яны атрымліваюць стыпэндыю, вучацца бясплатна і пры гэтым выступаюць супраць улады. Я лічу, што гэта няправільна”.

(Спадар: ) “Адмоўна стаўлюся, бо так нельга. Калі яны зрабілі нейкае адміністрацыйнае парушэньне, дык няхай працуе Адміністрацыйны кодэкс, а ня нейкія незразумелыя супрацьпраўныя дзеяньні”.

(Спадар: ) “Гэта кепска, але ж у нас дыктатура”.

(Хлопец: ) “Адназначна кеска. У нас жа ў Канстытуцыі напісана, што мы дэмакратычная краіна. Але тое, што адбывалася, ня вяжацца з тым, што запісана ў Канстытуцыі”.

(Спадарыня: ) “Я стаўлюся да гэтага адмоўна. Людзі, відаць, выйшлі выказаць сваю думку. Яны ня выйшлі, каб рабіць нешта дрэннае. Яны выйшлі выказаць сваю думку, бо часта ў нас на гэта няма магчымасьцяў”.

(Спрадар: ) “Кепска, гэта ж зразумела. Што я магу яшчэ сказаць”.

(Спадар: ) “Адмоўна. Поўная дыктатура, перасьледуюцца палітычна актыўныя людзі. А потым іх садзяць у турмы”.

(Дзяўчына: ) “Я нэгатыўна стаўлюся да гэтага. Гэта не паказчык дэмакратыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG