Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Грузіі захапляецца мужнасьцю беларускага народу


Радыё Свабода Сёньня выбарчы штаб Аляксандра Мілінкевіча атрымаў зварот прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі

У звароце гаворыцца: "Мы захапляемся мужнасьцю і рашучасьцю беларускага народу ў прыхільнасьці дэмакратычным прынцыпам, якія выявіліся ў барацьбе з апошнім перажыткам імпэрыялізму ў Эўропе. Я ўпэўнены, што працавіты і таленавіты беларускі народ зойме сваё пачэснае месца ў вольнай сям''і эўрапейскіх народаў, заснаванай на агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцях".

Далей у звароце Міхаіл Саакашвілі адзначае, што "падзеі, якія адбываліся апошнім часам у Беларусі, чарговы раз паказалі, што дэмакратычны шлях разьвіцьця складаны. Аднак упартая барацьба грузінскага і ўкраінскага народу за свабоду пацьвердзіла, што дэмакратыя зьяўляецца адзіна правільным выбарам для дасягненьня дабрабыту і вольнай будучыні краіны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG