Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штабы Казуліна і Мілінкевіча абскардзяць вынікі выбараў у Вярхоўным судзе


Радыё Свабода Кіраўнік перадвыбарчага штабу Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб паведаміў “Свабодзе”, што сёньня будзе напісаная скарга ў Вярхоўны суд наконт непрызнаньня вынікаў выбараў прэзыдэнта 19 сакавіка.

Пазьней праз адваката дакумэнт будзе перададзены на падпісаньне спадару Казуліну, які знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА паводле падазрэньня па крымінальнай справе.

Спадар Грыб паведаміў, што пасьля падачы гэтай скаргі перадвыбарчы штаб спыніць працу і пяройдзе ў рэчышча партыйнай дзейнасьці.

У перадвыбарчым штабе Аляксандра Мілінкевіча сёньня таксама вырашылі да 31 сакавіка падаць аналягічную скаргу ў Вярхоўны суд аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG