Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьнік з экрана


Радыё Свабода

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка цягам апошніх дзён не з’яўляецца на экранах тэлебачаньня. Фактычна, усе гэтыя дні яго не чуваць. Апошнія абнаўленьні прэзыдэнцкага сайту ў інтэрнэце датаваныя 23 сакавіка, калі ён праводзіў нейкія рабочыя сустрэчы. Афіцыйная агенцыя БЕЛТА ў пэрыяд з 23 па 27 сакавіка разьмясьціла толькі адну інфармацыю пра тое, што кіраўнік Беларусі павіншаваў Аб’яднаны інстытут ядзерных дасьледаваньняў з 50-годдзем. Чэская газэта Mlada Fronta Dnes падае інфармацыю, што ў суботу Аляксандр Лукашэнка катаўся на лыжах.

Магчыма, Аляксандар Лукашэнка рыхтуецца да сваёй інаўгурацыі, якую старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына аб’явіла на 31 сакавіка. Паводле спадарыні Ярмошынай, ад гэтага часу пачнецца адлік трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG