Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія дыпляматы вярнуліся ў Горадню


Радыё Свабода Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі і ягоны намесьнік Януш Дамброўскі ўвечары нарэшце апынуліся ў Горадні

Януш Дамброўскі вяртаўся ўвечары ў нядзелю з Польшчы на службу, аднак беларускія мытнікі на КПП “Брузгі” сталі патрабавалі агляду машыны дыплямата. На дапамогу з Горадні прыехаў генэральны консул Польшчы Анджэй Крэнтоўскі, аднак і яму давялося чакаць на мяжы дазволу на ўезд у Беларусь Януша Дамброўскага вельмі доўга. Спадара Дамброўскага трымалі больш за дваццаць гадзінаў, ён ня меў магчымасьці нават пад’есьці.

У сувязі з гэтым здарэньнем Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні ў панядзелак не працавала і не аказвала консульскія паслугі беларускім грамадзянам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG