Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы пратэстуе супраць затрыманьня дыплямата


Аляксей Дзікавіцкі, Радыё Свабода Міністэрства замежных справаў Польшчы зрабіла адмысловую заяву ў сувязі з затрыманьнем на памежным пераходзе ў Кузьніцы намесьніка польскага консула ў Горадні Януша Дамброўскага. У справе арышту былога польскага амбасадара ў Беларусі Марыюша Машкевіча, а таксама журналісткі „Gazety Wyborczej” Веранікі Самаліньскай МЗС заяўляе, што “зрабіла крокі ў адказ”.

“МЗС Польшчы інфармуе, што ад 21 гадзіны паводле менскага часу ў нядзелю, на мяжы беларускія памежнікі трымаюць намесьніка польскага консула ў Горадні Януша Дамброўскага, спрабуючы абшукаць ягоны аўтамабіль зь беларускімі дыпляматычнымі нумарамі. Затрыманы таксама генэральны консул Польчшы ў Горадні Анджэй Крэнткоўскі, які спрабаваў дапамагчы спадару Дамброўскаму”, -- так МЗС Польшчы тлумачыць спыненьне працы польскага консульства у Горадні, адзначаючы, што гэта выклікана захадамі беларускага боку, які “парушае Венскую канвэнцыю аб дыпляматычных дачыненьнях, а таксама... польска-беларускую канвэнцыю аб дыпляматычных дачыненьнях, дзе гарантуецца недатыкальнасьць дыпляматаў і іхных асабістых рэчаў”.

Гаворыць затрыманы віцэ-консул Януш Дамброўскі.

(Дамброўскі: ) “Мне сказалі што калі я не адкрыю багажнік, дык мне не дазволяць уехаць у Беларусь, але, і тут тупік, ня выпусьцяць назад у Польшчу”.

МЗС Польчшы заяўляе, што консульства у Горадні ня будзе працаваць да часу, пакуль ня будуць высьвятленыя прычыны такіх захадаў беларускіх уладаў.

Між тым, што тчычыцца арышту былога польскага амбасадара ў Беларусі Марыюша Машкевіча, а таксама журналісткі „Gazety Wyborczej” Веранікі Самаліньскай прэсавы сакратар МЗС Павал Дабавольскі заявіў, што “захады ў адказ ужо зробленыя”.

(Дабраволські: ) “Рашэньне аб увядзеньні санкцыяў ў адказ ужо прынятае. Я пакуль не хацеў бы казаць, што гэта за санкцыі - няхай беларусі бок іх адчуе. А здарыцца гэта ў найбліжэйшым часе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG