Спадар Казулін, аднак, знаходзіцца ў кепскім фізычным стане. У яго тэмпэратура 37,8 градуса, падчас затрыманьня моцна пабітая сьпіна, на каленях раны і сінякі, апрацаваныя лекарамі.
Раны і сінякі ўтварыліся падчас перавозкі Казуліна з Заводзкага РАУС Менску ў Жодзінскі сьледчы ізалятар. Казулін сказаў адвакату, што яго перавозілі супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня “Алмаз” у чорных масках, якія трымалі яго на каленях і нацягвалі шапку на вочы, каб ён ня бачыў куды едзе. Паводле Казуліна, падчас перавозкі “алмазаўцы” некалькі разоў дасылалі патрон ў патроньнікі аўтаматаў, каб яго запалохаць, а таксама абражалі яго.
Аляксандар Казулін напісаў скаргу пракурору на зьбіцьцё падчас затрыманьня і на негуманнае абыходжаньне зь ім ды іншымі затрыманымі 25 сакавіка.