Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец вызвалены з-пад хатняга арышту


Радыё Свабода

Ад мінулага чацьвярга асуджаны да абмежаваньня волі Павал Севярынец знаходзіўся пад хатнім арыштам. У пакой спэцінтэрнату, дзе ён жыве, “падсялілі” трох работнікаў міліцыі. Да таго ж, усё гэтыя дні, на загад кіраўніцтва камэндатуры, “палітхімік” не выходзіў на працу. Сёньня ахова зьнята і заўтра спадар Севярынец зноўку выправіцца на лесапавал. Па сьведчаньні Паўла, падчас выбараў у вёску Малое Сітна, дзе месьціцца спэцінтэрнат, наведваліся ня толькі кіраўнікі Ветрынскай камэндатуры, але й высокія начальнікі зь Менску, а дарогу, што лучыць вёску з Полацкам, патрулявала машына ДАІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG