Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці зьбіраюць подпісы пад зваротам да кіраўніка мясцовай міліцыі


Радыё Свабода, Берасьце Зь ініцыятывай прыняць адмысловы зварот выступіла група жыхароў Берасьця, якія заклікаюць вызваліць усіх затрыманых актывістаў выбарчай кампаніі.

Аўтары звароту, сярод якіх ёсьць дэпутат раённага Савета, давераная асоба Мілінкевіча, вэтэраны працы і прадстаўнікі моладзі, нагадваюць, што ў часе агітацыі і правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі на падставе абвінавачваньняў у дробным хуліганстве ў Берасьці былі арыштаваныя на розны тэрмін 15 чалавек. Прычым некаторых зь іх каралі за хуліганства паўторна, калі яны толькі выходзілі з будынку ізалятару часовага ўтрыманьня.

Паводле ініцыятараў звароту, немагчыма зьмірыцца з фактамі запалохваньня, незаконнага ўтрыманьня і прыцягненьня да арышту грамадзянаў, што маюць іншую думку. У звароце ўтрымліваецца просьба да міліцэйскага начальства прыняць захады па вызваленьню асобаў, якія былі арыштаваныя на гэтай падставе.

Акрамя начальніка абласной управы ўнутраных справаў зварот, падпісацца пад якім запрашаюцца ўсе жадаючыя, мяркуецца накіраваць у абласную пракуратуру, суд і да кіраўніцтва выканаўчай улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG