Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справай Аляксандра Казуліна занялася рэспубліканская пракуратура


Радыё Свабода, Менск Гэта пацьвердзіў Радыё Свабода супрацоўнік прэсавай службы пракуратуры Беларусі Ягор Лявай. “Цяпер даецца прававая ацэнка дзеяньням Аляксандра Казуліна. Плянуецца, што да вечара будзе зроблена адмысловая заява”, сказаў Ягор Лявай.

Аднак у пракуратуры не паведамілі, дзе знаходзіцца Аляксандар Казулін. Кіраўнік прэсавай службы МУС Віталь Грынкевіч таксама сказаў, што ня ведае, дзе трымаюць Казуліна.

У выбарчым штабе кандыдата ў прэзыдэнты кажуць, што Аляксандар Казулін знаходзіцца ў ізалятары на Валадарскага. Гэта заяўляе ягоны прэсавы сакратар Ніна Шыдлоўская. Між тым, у ізалятары на Валадарскага гэтыя зьвесткі пацьвердзіць не ўдаецца.

Ва ўправе Менскай гарадзкой міліцыі паведамілі агенцыі “Інтэрфакс”, што паводле падзеяў 25 сакавіка заведзена крымінальная справа па артыкуле 339-2 Крымінальнага кодэксу. “Інтэрфакс” сьцьвярджае, што Аляксандар Казулін праходзіць фігурантам у гэтай справе, але абвінавачаньня яму яшчэ не прад’явілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG