Як сказаў сам Павал Шарамет, яму не прад’яўлена ніякіх абвінавачаньняў і, наколькі валодае інфармацыяй журналіст, загад на ягонае вызваленьне аддаў міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Шарамету загадана цягам сутак пакінуць Беларусь.
Павал Шарамет быў затрыманы 25 сакавіка ў Менску, калі ішоў у бок Кастрычніцкай плошчы, дзе плянаваўся мітынг з нагоды Дня Волі.
Павал Шарамет быў затрыманы 25 сакавіка ў Менску, калі ішоў у бок Кастрычніцкай плошчы, дзе плянаваўся мітынг з нагоды Дня Волі.