Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Абрамава гатова стаць пасярэдніцай між уладай і апазыцыяй


Юры Дракахруст, Прага Якое палітычнае значэньне мелі тыднёвыя пратэсты апазыцыіі? Якой можа быць далейшая стратэгія апазыцыі? Ці могуць улада і апазыцыя ў Беларусі пагадзіцца на нейкія правілы “палітычнай вайны”? Гэтыя пытаньні ў прамым эфіры “Праскага акцэнту” абмяркоўваюць дэпутат палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава, намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч і філёзаф Уладзімер Мацкевіч.

(Абрамава: ) "Відавочна, што грамадзтву патрэбная апазыцыя. Але я не ўпэўненая, што яму патрэбна радыкальная апазыцыя, якая кідаецца словамі "дыктатура", "фашызм" і г.д. Патрэбна разумная апазыцыя, якая прапаноўвае альтэрнатывы рэальныя, а не абстрактныя і не такія, якія немагчыма адаптаваць да нацыянальнага характару беларусаў.

З чаго можна пачаць, каб заняць мейсца ўплыву ў грамадзкім жыцьці? Перш за ўсё – публічна прызнаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Я не прапаную лідэрам апазыцыі павіншаваць Аляксандра Лукашэнку зь перамогай, перамога безумоўная, і ў цывілізаваным грамадзтве прынята гэтак сябе паводзіць у падобных сытуацыях. Але я прапаную проста прызнаць вынікі.

Другое – зьвярнуцца да заходніх партнэраў з заклікам адмовіцца ад санкцыяў. І трэцяе – прапанаваць сваіх экспэртаў для ўзаемадзеяньня з урадам. Трэба зрабіць усё гэта разам і без усялякіх папярэдніх умоваў.

І тады можа пачацца рэальны дыялёг аб дасягненьні нацыянальнай згоды – ня як весьці вайну, а куды ісьці. Паўтараю, ён можа пачацца, і толькі пасьля дасягненьня гэтага "вадзянога перамір''я" пры выпрацоўцы мінімальнага даверу бакоў можна пераходзіць да выпрацоўкі ўмоваў нацыянальнага кансэнсусу, пры якім апазыцыя можа адыгрываць у грамадзтве годную ролю, быць паважанай дома, а ня толькі на Захадзе, а магчыма і калісьці прыйсьці да ўлады. Калі б лідэры апазыцыі пагадзіліся на гэтыя ўмовы, я гатовая выступіць у ролі парлямэнцёра. Я б запрасіла да ўдзелу ў гэтай ініцыятыве іншых жанчынаў, не ангажаваных ані тым, ані іншым бокам".

( Чытаць поўны тэкст перадачы )
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG