Мікола Карповіч трапіў на мітынг у сквэры Янкі Купалы. Ён гаворыць, што сярод удзельнікаў было адзінадушша, людзі адчулі сваю згуртаванасьць, але ў яго засталося і адно адмоўнае ўражаньне.
(Карповіч:) “Лідэры апазыцыйныя — Мілінкевіч і Казулін зьяўляліся паасобку і стаялі таксама паасобку. У мяне, напрыклад, было ўражаньне, што пад час скандзіраваньня “Разам! Разам!” яны дваіх павінны былі прадэманстраваць гэтае адзінства. Шчыра кажучы, гэтага так і не адбылося”.
Спадар Карповіч быў сьведкам таго, як ахоўнік А.Мілінкевіча спрачаўся з Аляксандрам Казуліным, якому далі слова толькі прыблізна ў сярэдзіне мітынгу. Мікола Карповіч так гаворыць пра жорсткі разгон дэманстрантаў, якія пайшлі па закліку спадара Казуліна ў бок Акрэсьціна:
(Карповіч:) “Цяжка мне ацэньваць гэты крок Аляксандра Казуліна, тым ня менш, абсалютна мірная дэманстрацыя да выказваньня салідарнасьці з тымі, хто знаходзіцца пад арыштам, натуральна, не прадугледжвала сілавога зыходу. Маё меркаваньне, што гэта была сплянаваная правакацыя і супраць пэрсанальна Казуліна, і ўвогуле супраць апазыцыйна-дэмакратычных сілаў”.
Галіна Пятрова гаворыць, што ніколі не забудзе таго, што бачыла і адчула на Дзень Волі ў Менску.
(Пятрова:) “Людзей раптам многа прыйшло, сталі ісьці ды ісьці людзі, і гэтых людзей міліцыя стала ціснуць у мэтро. І яны сталі крычаць: “Нямігі ня будзе, і ў мэтро мы ня пойдзем!” З усіх чатырох бакоў столькі людзей прыйшло, гэта вам не перадаць! Яны ўсе былі акрылёныя, што нарэшце атрымаем перамогу, і крычалі “Свабоду! Свабоду!”, “Жыве Беларусь!”
На мітынг у Купалаўскім сквэры яны трапіць ня здолелі, іх не прапусьцілі міліцыянты.
(Пятрова:) “Мы не адчувалі страху, бо нам зусім не было страшна, усе былі адзіныя, усе людзі былі так абураныя, так выступалі супраць Лукашэнкі, супраць дыктату, нават каля мяне стаяў адзін мужчына і гаварыў: я нават гатовы памерці, многія так гаварылі — мы будзем стаяць да канца, свабода або сьмерць! Вось так казалі людзі, і жанчыны таксама гаварылі так”.
Спадарыня Пятрова зазначае, што закратаваныя аўтазакі нагадвалі машыны, якімі немцы дастаўлялі вязьняў у канцлягер, а чорныя міліцэйскія шэрагі ўдзельнікі дэманстрацыі называлі “эсэсаўцамі”. Яна гаворыць: Дзень Волі стаўся глытком свабоды, яна бачыла навокал шчасьлівыя твары і адчувала ў той момант яднаньне нацыі.