Як паведаміў Радыё Свабода жодзінскі актывіст дэмакратычнага руху Аляксандар Валчанін, гэта пацьвердзілі яму супрацоўнікі жодзінскай міліцыі. Таксама, паводле Валчаніна, сёньня стала вядомым месцазнаходжаньне яшчэ двух удзельнікаў апазыцыйнай акцыі – Дзяніса Дзянісава і Зьмітра Завадзкага, якіх шукалі сваякі і якія таксама знаходзяцца ў жодзінскім ізалятары.
Радыё Свабода Журналіст Вадзім Казначэеў, які быў затрыманы 24 сакавіка ў “намётавым лягеры” на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня горада Жодзіна.