Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя рэзка асудзіла арышт Аляксандра Казуліна


Тацяна Поклад, Вільня У адмысловым прэс-рэлізе партыі сацыял-дэмакратаў Літвы, якая належыць у парлямэнце да кіраўнічай бальшыні, гаворыцца, што на бліжэйшым паседжаньні прэзыдыюму партыі сацыялістаў Эўропы ў Брусэлі 30 сакавіка будуць абмяркоўвацца юрыдычныя і палітычныя захады дзеля вызваленьня А.Казуліна і прадстаўнікоў апазыцыі.

Віцэ-старшыня партыі Віцяніс Андрукайціс паведаміў: “Таксама прапануем як найхутчэй даць беларускім сацыял-дэмакратам статус асацыяванага сябра у Сацыялістычным Інтэрнацыянале і Партыі сацыялістаў Эўропы. Літоўскія сацыял-дэмакраты заўсёды будуць падтрымліваць беларускіх калегаў”. У нядзелю і ў панядзелак плянаваўся візыт А.Казуліна ў Вільню і яго сустрэчы зь лідэрамі літоўскіх сацыял-дэмакратаў і прадстаўнікамі Сойму і Ураду Літвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG