Сёньня ў 11.30 на Кастрычніцкай плошчы пачалі зьбірацца людзі. На пляцы працавала сьнегазборная тэхніка. Усе прылеглыя да плошчы двары былі запоўнены аўтобусамі і грузавікамі зь міліцыянтамі. Неўзабаве да людзей, што чакалі пачатку акцыі, падышлі некалькі спэцназаўцаў у чорных камбінэзонах і пачалі выціскаць з пляцу. Камандзір спэцназаўцаў так тлумачыў прычыны, зь якіх Кастрычніцкі пляц сёньня закрыты:
(Афіцэр спэцпадразьдзяленьня: ) “Кастрычніцкая плошча закрыта для ўборкі — усяго толькі. Там езьдзіць тэхніка. Для вашай жа бясьпекі вас туды ніхто ня пусьціць”.
Дэманстрантаў пачалі выціскаць да падземнага пераходу каля рэстарану “Макдоналдз”. Падобнае адбывалася і на супрацьлеглым баку праспэкту. Каля пераходу дэманстрантаў ужо было блізу тысячы. І прыходзілі ўсё новыя і новыя людзі. Над калёнай зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама блакітныя з гербам Менску і з зубром. Дэманстранты пачалі скандаваць:
“Жыве Беларусь! Жыве Беларусь! Міліцыя з народам! Свабоду! Ганьба! Ганьба! Усіх не пасадзіш!”
У пэўны момант дэманстрантам удалося прарваць кардон спэцназаўцаў, і яны вярнуліся бліжэй да плошчы. Але там іх чакалі новыя сілы міліцыі. Пачалаася штурханіна, некаторыя людзі, што знаходзіліся ў першых шэрагах дэманстрантаў, былі зьбіты. Вось, што яны казалі, прарваўшыся за спэцназаўскае ачапленьне:
(Дзяўчына: ) “Яны проста душаць людзей. Я ня ведаю, як яны потым будуць глядзець у вочы сваім дзецям, сваім сябрам — я ня ведаю”.
(Кабета: ) “Фашысты! (Плача.) Што яны робяць зь людзьмі!”
(Спадар: ) “Кашмар! Б’юць рукамі, нагамі, жанчын б’юць. Гэта зьдзек, фашызм самы сапраўдны!”
(Хлопец: ) “Зьбівалі людзей, адсунулі ўсіх. У іх жа няма розуму. Будзем працягваць барацьбу”.
(Дзяўчына: ) “Міліцыя ачапіла людзей і пачала выціскаць нас у бок ГУМу. Людзі запанікавалі, было цяжка дыхаць. Але людзі не сышлі. Міліцыя спрабуе разьбіць нас па частках і выціснуць адсюль”.
У гэты час у натоўпе пачулася малітва: “Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных, цяпер і ў хвіліну сьмерці нашай. Амэн”.
Гаворыць удзельніца акцыі студэнтка Крысьціна:
(Крысьціна: ) “Мы разумеем, што ў гэтай сытуацыі толькі Бог можа нам дапамагчы. І мы верым, што дапаможа”.
Спэцназаўцы разьбілі дэманстрантаў на некалькі групаў і выціснулі з праспэкту. Тады людзі празь Нямігу скіраваліся ў Купалаўскі сквэр, дзе й адбыўся мітынг.