Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ павіншавалі мінакоў з Днём волі


Радыё Свабода, Віцебск Уладзімер Плешчанка, Барыс Хамайда і Алесь Пазьняк выйшлі на Плошчу Свабоды з вялікім бел-чырвон-белым сьцягам ды плякатамі.

На плякатах было напісана: “25 сакавіка 1918 году ўтварылася Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта найвялікшае сьвята Беларусі” і “Беларус, не хавайся ў бульбу! Выходзь бараніць сябе і лёс сваіх дзяцей!”

Але мала хто з прысутных на плошчы пасьпеў прачытаць гэтыя звароты -- праз пяць хвілін ад пачатку акцыі побач з трыма апазыцыянэрамі зьявіліся як мінімум дзесяць міліцыянтаў: дзяжурны патруль, двое АМАПаўцаў, асабіста начальнік абласной міліцыі грамадзкай бясьпекі Сяргей Іваноў і яшчэ некалькі супрацоўнікаў у службовых машынах.

Усіх трох удзельнікаў акцыі затрымалі, прычым спадара Плешчанку міліцыянты ўпіхвалі ў машыну гвалтам. Мінакі спрабавалі адбараніць апазыцыянэрам, аднак ахоўнікі правапарадку прыгразіліся забраць у пастарунак і іх. цяпер спадары Пазьняк, Хамайда і Плешчанка знаходзяцца ў Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG