Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: “Страх улады дасягнуў апагею. У цэнтры гораду — каля 20 000 тысяч чалавек”


Радыё Свабода, Менск Мілінкевіч прыйшоў у сквэр Янкі Купалы.

Ён зьвярнуўся да прысутных: “Тое, што ўлады пайшлі на сілавыя дзеяньні ў гэты дзень, сьведчыць пра іхны страх. Ён дасягнуў свайго апагею”. Мілінкевіч адзначыў, што менскія турмы перанаселеныя: “Я шукаў свайго сына, і толькі сёньня даведаўся, што ён у Жодзіне”.Спадар Мілінкевіч заклікаў іншыя калёны далучыцца да мітынгу ў Купалаўскім сквэры. Але байцы АМАПу і СОБРу перашкаджаюць калёнам злучыцца”. У цэнтры гораду знаходзіцца блізу 20 000 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG