Агульная колькасьць дэманстрантаў — больш за 5 тысяч. Калёны выцягнуліся да Галоўпаштамту. Людзі стаяць на ходніках. Яны выкрыкваюць “Жыве Беларусь!” , “Свабоды не спыніць!” і сьпяваюць “Магутны Божа”. Толькі што з боку Адміністрацыі прэзыдэнта выбегла некалькі соцень спэцназаўцаў у баявой экіпіроўцы й з дручкамі. Яны атачылі калёны дадатковым ланцугом.
Радыё Свабода, Менск Калёну дэманстрантаў блякавалі на ходніках ля ўваходу ва ўнівэрсам “Цэнтральны”.