Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што гавораць Абрамава і Гайдукевіч?


Алесь Дашчынскі, Менск Як вядомыя ў Беларусі палітыкі ставяцца да гвалтоўнага разгону мірнага пратэсту грамадзянаў на Кастрычніцкай плошчы Менску?

Паводле дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Вольгі Абрамавай, “дзеяньні міліцыі дапамаглі апазыцыі выйсьці з сытуацыі не губляючы свайго твару”.

(Абрамава: ) “Настолькі шкада было гэтых няшчасных дзяцей. У дадзенай сытуацыі гэтая акцыя была часткова гуманнай. Я думаю, што вялікую палёгку адчулі ўдзельнікі маніфэстацыі, калі іх пагрузілі ў аўтобусы. Я б яшчэ выдала ўсім удзельнікам мерапрыемства сэртыфікаты пра ўдзел”.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч заявіў, што Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч “павінны падзякаваць беларускай міліцыі”:

(Гайдукевіч: ) “Проста людзей выратавалі. Выратавалі моладзь ад хваробаў, прастуды, гэтую моладзь, якую кінулі на плошчы так званыя лідэры. А канкрэтна Мілінкевіча і Казуліна выратавалі ад ганьбы поўнай, калі б проста ня вытрымалі б нэрвы ў людзей, якія ходзяць, і там крыху пабілі б. Проста выратавала міліцыя ад вялікай ганьбы. І дзяцей, малалетак выратавала”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG