Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казуліна інфармавалі два яго пляменьнікі, затрыманыя на плошчы


Вольга Караткевіч, Прага Раніцай пасьля наведваньня месца акцыі на Кастрычніцкай плошы А.Казулін прыехаў да спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вул.Акрэсьціна, каб даведацца аб лёсе затрыманых і пагутарыць зь іх сваякамі.

(Казулін: ) "Вы ведаеце, я спачатку паглядзеў на плошчы, што адбылося. Потым, у мяне тут два родных пляменьніка знаходзіліся на плошчы, яны мне паведамлялі па тэлефоне, куды іх вязуць. Я сюды прыехаў і пасьпеў яшчэ ўбачыць, як выгружаюць з гэтых аўтазакаў людзей. Мяркуючы па тым, што было 4 спэцзакі, іх сюды прывезьлі ўсіх. Зараз будзем высьвятляць, бо зараз самае галоўнае – высьветліць сьпісы ўсіх дзяцей. Я дамовіўся цяпер, каб перадачы маглі прыймаць з раніцы, бо перадачы ж не прымалі, вы ведаеце".

(Караткевіч: ) "Пакуль нашы карэспандэнты перадаюць, што захоп адбываўся без ужываньня сілы. У вас ёсьць нейкія зьвесткі пра гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да пратэстоўцаў?"

(Казулін: ) "Вы ведаеце, мае пляменьнікі сказалі, што ў цэлым усё было даволі спакойна. Некалькі ўдараў па асобных людзях было, але ў цэлым грубую сілу не выкарыстоўвалі. І калі іх везьлі, таксама ня білі. Вось калі выгружалі, то тут ужо былі такія грубыя выразы, грубыя словы, і я з гэтай нагоды абурыўся, і відаць, што гэта падзейнічала, таму што адразу ж на гэтага "таварыша" накінуліся ягоныя паплечнікі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG