Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін і Вячорка пра захоп намётавага мястэчка і затрыманьні


Радыё Свабода Як ацэньваюць начны разгон мірнай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы апазыцыйныя палітыкі і як яна паўплывае на далейшае разьвіцьцё палітычнай сытуацыі?

Старшыня штабу А.Мілінкевіча Сяргей Калякін:

(Калякін: ) "Акцыя чакалася, бо гэта напярэдадні Дня волі 25-га, і ўлады ня хочуць, каб быў нейкі астравок. які б мог прыцягваць да сябе людзей. Таму гэта сталася. А ўначы таму, што на людзях гэта рабіць вельмі нязручна і ўсё-ткі днём там больш людзей, а ў 3 гадзіны ночы – гэта той момант калі мінімум людзей на плошчы, і можна гэта зрабіць. Крымінальных спраў, я думаю, ня будзе, усе атрымаюць адміністратыўныя арышты, нейкімі карамі па месцы іх працы, вучобы... Я ня вельмі аптыміст, што шмат людзей прыйдзе 25-га".

Старшыня БНФ Вінцук Вячорка:

(Вячорка: ) "Палітычны працэс не сканчаецца. Гэта не 2001 год. У нас зарганізаваная агульнанацыянальная структура, выключаць толькі лідэраў якой уладам даводзілася некалькі дзён. У нас ёсьць легітымна абраны лідэр. Гэтая махіна падаўленьня, машына нішчэньня народнага пратэсту паказвае, наколькі невялікі рэсурс самаабароны ў гэтай улады. Гэта значыць, што найбліжэйшы больш-менш датклівы крызіс абсалютна непазьбежна прывядзе да яе краху.

Таму мы, як і гаварылі, разглядалі 19 сакавіка не як апошні бой, а як прамежкавы этап. Гэта проста выдатна і неспадзявана для нас, якія сядзелі ў гэтыя дні цалкам адрэзаныя ад інфармацыі на Акрэсьціна, што гэтулькі людзей было 19-га і ўдалося столькі дзён трымацца, таму мы ідзем далей, ідзем да людзей. Цяпер вельмі важна данесьці аб''ектыўную праўду аб тым, што адбылося 19-га да і пасьля 19-га, і арыентавацца на тое, што рэжым скончыць сваё існаваньне, магчыма, раней чым многія спадзяюцца. Так што нічога ня марнае і марнае не было. Будзе субота, наступныя дні – будзем змагацца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG