Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3:25 Штурм амаль скончаны, усіх затрымалі і вывезьлі з плошчы


Радыё Свабода Лягер стаіць пусты. Усе шэсьць машынаў МАЗ цёмна-зялёнага колеру, напоўненая людзьмі, пакідаюць плошчу.

Цяпер застаюцца толькі аўтобусы і міліцыянты. І нават яны цяпер зьяжджаюць.

Зьявіліся людзі ў цывільным. Яны аглядаюць намёты. Нешта шукаюць у іх.

Пад''ехаў звычайны грузавік. Відаць, у яго будуць складаць усе тыя рэчы, што засталіся на месцы намётавага лягеру.

Журналістаў бліжэй, чым на 50 мэтраў не падпускаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG