Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчукін выйшаў з-пад арышту і рыхтуецца да суду


Радыё Свабода, Віцебск Вядомаму праваабаронцу і журналісту “Народнае волі” Валерыю Шчукіну, 16-га сакавіка прысудзілі 7 сутак за тое, што ён нібыта замінаў працы выбарчай камісіі №52, дзе быў акрэдытаваны назіральнікам. Сёньня тэрмін ягонага арышту скончыўся.

Заяву на “дрэнныя паводзіны” Валерыя Шчукіна, з-за якой ён адседзеў 7 сутак, напісала старшыня выбарчай камісіі Ніна Шубіна. Пазьней гэтая самая спадарыня падала ў міліцыю і яшчэ адну заяву супраць вядомага апазыцыянэра – пра тое, што таго самага дня, як яго забралі з выбарчага ўччастку, ён абразіў яе асабіста.

Заўтра Першамайскі раённы суд будзе разглядаць гэтую справу, і Валеры Шчукін, адразу пасьля выхаду з ізалятара часовага ўтрыманьня, пачаў рыхтавацца да новага судовага працэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG