Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cалігорскіх актывістаў пасадзілі на 10 сутак


Радыё Свабода У Менску суд Савецкага раёну сёньня пакараў арыштам па 10 сутак двух актывістаў з Салігорску: каардынатара Жаночага руху Ларысу Насановіч і лідэра мясцовай суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алега Борына.

Як паведаміў Радыё Свабода лідэр салігорскіх прадпрымальнікаў Аляксандар Цэцура, пра іх месцазнаходжаньне не было вядома больш сутак. Яны зьніклі ўчора ўвечары ў раёне Кастрычніцкай плошчы ў Менску, куды прыехалі падтрымаць удзельнікаў апазыцыйнай акцыі. Са спадаром Цэцурам яны дамовіліся сустрэцца непадалёк ад плошчы, каб вярнуцца разам дадому ў Салігорск. Аднак на дамоўленае месца спадарыня Насановіч і спадар Борын не зьявіліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG