Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Фралоў: “Гераічныя людзі, якія перажываюць за лёс сваёй краіны”


Радыё Свабода Як вядомыя ў Беларусі асобы ставяцца да падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску? Генэрал Валеры Фралоў наведаў намётавы гарадок дэманстрантаў на Кастрычніцкай плошчы.

(Фралоў: ) “Гераічныя людзі, якія вельмі перажываюць за лёс сваёй краіны. Але для перамогі гэтага недастаткова, мне здаецца. Але ж, як казаў недзе Горкі, “безумству храбрых поём мы песьню”. Дай Бог ім здароўя, і няхай яны хоць крышку бударажаць асяродзьдзе, як кажуць”.

Спадар Фралоў зьняпраўджвае цьверджаньні, што на плошчы зьбіраецца толькі моладзь. Ён параўноўвае сытуацыю з украінскай:

(Фралоў: ) “Але падрыхтаванасьць нашага народу зусім ня тая. І такога, як ва Ўкраіне, зрабіць ну ніяк ня ўдасца. Але ж многа цудоўных, добрых людзей, якія нягледзячы на тое, што могуць быць нейкія рэпрэсіі, прыходзілі, адчувалі сябе сябрамі, размаўлялі, атрымалі такі добры зарад. Мне здаецца, такімі крокамі, як наша галадоўка, тое, што адбываецца цяпер на плошчы, мы патроху рухаемся і хістаем нашу гэтую сыстэму, якая існуе. Кожны сваю нейкую кропельку ўносіць у гэтую справу — дзеля зьмены таго, што існуе цяпер у Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG