Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Парфяновіч: “Акцыя павінна быць бестэрміновай!”


Радыё Свабода, Менск Як вядомыя ў Беларусі асобы ставяцца да падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску?

Тройчы алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч згадаў галадоўку, у якой ён браў удзел у 2004 годзе. Тады некалькі дэпутатаў і актывістаў апазыцыі пратэставалі супраць трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі й патрабавалі свабодных і сумленных выбараў.

(Парфяновіч: ) “Гэта тое, што мы рабілі два гады таму. На жаль, тады нас мала хто падтрымаў. Галоўнае, што сёньня ёсьць у нашай краіне жменька людзей, якая мае павагу да сваёй краіны, да свайго выбару. Яны адстойваюць свой погляд на будучыню краіны. Прыемна, што прыходзяць людзі, падтрымліваюць. І вераць, што ў Беларусі ёсьць будучыня. Будучыня ў дэмакратыі, а не ў дыктатуры аднаго чалавека”.

Спадар Парфяновіч таксама адзначае добры настрой у людзей, якія прыйшлі на плошчу:

(Парфяновіч: ) “Столькі дэмакратыі, колькі сёньня ёсьць, у Беларусі за ўсе 10 гадоў ніколі не было. Відаць, добра падказалі Аляксандру Лукашэнку, што ўсё ж павінна быць нейкая дэмакратыя, хоць маленькая. Улады чакаюць, каб хутчэй людзі разышліся. Каб потым сказаць: вось бачыце, колькі ў нас дэмакратыі — яны пасядзелі й пайшлі. Таму акцыя павінна быць бестэрміновай!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG