Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Затрымліваюць не за хуліганства, а за іншадумства"


Радыё Свабода Як рэагуюць жыхары сталіцы на затрыманьні ўдзельнікаў намётавага гарадку, суды над імі? Гэтае пытаньне наш карэспандэнт задаваў у калідорах сталічнага Дому правасудзьдзя.

(Дзяўчына: ) “Затрымліваюць гэтых людзей, каб запужаць іншых, каб бацькі, родныя не адпускалі на гэтую плошчу, казалі ім, каб заставаліся дома. Нягледзячы на тое, якой пазыцыі яны прытрымліваюцца. Дзе мы зараз знаходзімся, ідзе чысты фарс. Саставу правапарушэньня ў тым, што рабілі гэтыя людзі, няма”.

(Цётка: ) “Ня можа быць, каб тут судзілі палітычных!”

(Спадар: ) “Ня бачыў я на дэманстрацыях ні п’яных, ні абкураных. Я лічу, што затрымліваюць не за хуліганства, не за парушэньне правапарадку, а за іншадумства. Гэта галоўнае зло для нашай улады”.

Дарэчы, у праваабаронцы Алега Гулака свой погляд на затрыманьні й суды.

(Гулак: ) “Адназначна, гэта палітычны перасьлед. Не за рэальныя правапарушэньні, а як сродак барацьбы зь людзьмі, якія думаюць ня так, як улада, і дзейнічаюць ня так, як яна хоча. І за гэта людзі церпяць. Але, я думаю, нельга не адзначыць тое, што такога ўздыму мы даўно ня бачылі. І вельмі прыемна, што ўлада – хворая, а пры тым грамадзтва – здаровае!”

Палітоляг Анатоль Панькоўскі лічыць што ўлада мае сваю тактыку пры перасьледзе дэманстрантаў.

(Панькоўскі: ) “Гэта сьведчаньне таго, што ўлады не гатовыя да шырокамаштабных дзеяньняў супраць дэманстрантаў. І выкарыстоўваюць тактыку дробных подласьцяў. Гэта менш вызывае пратэсту. Зь іх кропкі гледжаньня такая тактыка дазваляе пакрысе давесьці да нуля гэтыя выступленьні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG