Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"БДГ" прыпыняе выхад


Паводле БелаПАН Выдавец і галоўны рэдактар недзяржаўнай газэты "БДГ. Деловая газета" Пётра Марцаў прыняў рашэньне аб прыпыненьні выхаду выданьня "да высьвятленьня ўмоваў працы".

Паводле Марцава, выхад выданьня прыпыняецца часова ў сувязі з няяснасьцю становішча – з друкарняй, з увозам газэты ў Беларусь і яе распаўсюджваньнем.

Рэдактар нагадаў, што "з 2003 году газэта друкуецца ў Смаленску. БДГ пазбаўленая магчымасьці распаўсюджваньня па падпісцы. З восені мінулага году ўлады пачалі чыніць перашкоды і прыватнаму распаўсюджваньню выданьня. Смаленская друкарня адмовілася друкаваць чарговы нумар "БДГ. Деловой газеты", хаця дамова з гэтай газэтай, у адрозьненьні ад "Народнай волі" і "Товарища", скасаваная не была”.

Пётра Марцаў заявіў, што 21 сакавіка ў газэты ўзьніклі праблемы пры ўвозе накладу ў Беларусь. "І хаця мы гэтыя праблемы здолелі ўрэгуляваць, нам далі зразумець, што на гэтым яны не закончацца", – зазначыў рэдактар БДГ.

Паводле яго ўсе журналісты, якія рабілі газэту, будуць працаваць у онлайн-вэрсіі выданьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG