Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А 14-й гадзіне на Кастрычніцкім пляцы зьявіўся Аляксандар Мілінкевіч


Радыё Свабода Мілінкевіч папрасіў прабачэньня ва ўдзельнікаў пратэсту за тое, што не знаходзіцца ўвесь час у палатачным гарадку – удзень ад яго патрабуецца і іншая праца.

Аляксандар Мілінкевіч павіншаваў зь днём нараджэньня аднаго зь ініцыятараў стварэньня намётавага гарадку Алеся Мазура – лідэра руху супраціву “Хопіць”.

У гэтыя хвіліны адбываецца нарада Мілінкевіча са штабам палатачнага гарадку.

Пакуль не было ніякіх заяваў аб тым, як пройдзе сёньняшні вечар.

Зьбітаму спэцназам Міхалу Аўдзееву пасьля агляду лекары параілі ляжаць дома, але ён вярнуўся ў палатачны гарадок на Кастрычніцкім пляцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG