Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні паўторна арыштавалі актывістаў


Радыё Свабода Сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе пакаралі пяцідзённым арыштам Яўгена Лясоцкага і Андрэя Мялешку. Іхнія справы разглядала судзьдзя Людміла Жук, яна вырашыла, што яны нецэнзурна лаяліся.

Учора Яўгена Лясоцкага выпусьцілі са спэцпрыёмніку, ён пабыў на волі дзьве гадзіны, а тады яго затрымалі паўторна каля дому. Андрэя Мялешку пасьля арышту ў ізалятары ў Ленінскім РАУС учора а 23-й гадзіне міліцэйскай машынай адвезьлі на чыгуначны вакзал. Там яго празь некалькі хвілінаў затрымалі міліцыянты і завезьлі ў спэцпрыёмнік ў Кастрычніцкім РАУС. Паміж абодвума пастарункамі, дарэчы, прыблізна 150 мэтраў адлегласьці.

Першы свой тэрмін Лясоцкі і Мялешка таксама сядзелі за лаянку. Яны мяркуюць, што іх арыштавалі паўторна, каб ня даць магчымасьці паехаць у Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG