Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту ў Віцебску: 15 чалавек затрыманыя


Радыё Свабода Зь іх каля дзесяці правядуць ноч пад вартай у ізалятары часовага ўтрыманьня

Аляксея Гаўруцікава, актывіста штабу Мілінкевіча, міліцыянты затрымалі на падыходзе да Плошчы Свабоды, дзе а 19-й вечара распачалася акцыя пратэсту. Каля Летняга амфітэатру, як і ў мінулыя два дні, сабралася каля 100 прыхільнікаў апазыцыі.

Людзі сьпявалі песьні пад гітару, калі да іх пачалі падыходзіць міліцыянты з патрабаваньнем сядаць у міліцэйскія машыны. 15 чалавек у машыны зацягнулі гвалтам і завезьлі ў Кастрычніцкі РАУС, нягледзячы на супраціў усіх астатніх, хто вырашыў заставацца на плошчы яшчэ некалькі гадзінаў.

Сярод тых, хто трапіў у пастарунак, апынуўся і фотакарэспандэнт недзяржаўнай газэты “Віцебскі кур''ер” Сяржук Серабро.На яго, як і на іншых затрыманых, склалі пратакол пра ўдзел у несанкцыянаваным сходзе. Да 22.30 затрыманых жанчын адпусьцілі да заўтрашніх судоў. Сыходзячы з пастарунку, актывістка штабу Мілінкевіча Алена Фаміна напісала скаргу на грубыя дзеяньні міліцыянтаў у часе затрыманьня.

Каля 10-ці затрыманых мужчын, у тым ліку Аляксей Гаўруцікаў, каардынатар віцебскага штабу Мілінкевіча, правядуць гэтую ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня. Тамсама зараз знаходзіцца і Хрыстафор Жаляпаў, кіраўнік віцебскага штабу Мілінкевіча, якога затрымалі сёньня каля 17-й дня.

Заўтра з 9-й раніцы ўсіх затрыманых сёньня на акцыі пратэсту будуць судзіць у Кастрычніцкім раённым судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG