Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз: агульнай пазыцыі па Беларусі пакуль няма?


Ганна Соусь, Прага Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу прызналі, што беларускія выбары ня былі свабоднымі і справядлівымі. Што да далейшых дзеяньняў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі, то канчаткова ўзгодненай пазыцыі пакуль няма. Некаторыя ўсходнеэўрапейскія сябры Зьвязу заклікаюць да хуткіх і жорсткіх дзеяньняў супраць рэжыму Лукашэнкі, тады як, напрыклад, Нямеччына выступае за больш "узважаны падыход".

Кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна адразу па заканчэньні сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў панядзелак увечары пацьвердзіў вынікі справаздачы назіральнікаў АБСЭ аб недэмакратычным характару прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

(Саляна: ) “Тое, што мы бачылі па тэлебачаньні мінулай ноччу, і вынік назіральнікаў АБСЭ, гаворыць само за сябе. Мы будзе працягваць кантактаваць зь людзьмі ў Беларусі і захаваем сваю жорсткую пазыцыю да беларускіх лідэраў, каб яны рэальна пагадзіліся на рух краіны да дэмакратыі”.

Падчас дзьвюх папярэдніх сустрэчаў міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу гучалі прапановы аб увядзеньні абмежавальных мераў у дачыненьні да Беларусі. Цяпер больш шырока інтэрпрэтуюцца санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія нясуць адказнасьць за парушэньні дэмакратычных стандартаў.

Як паведамляюць крыніцы ў Эўразьвязе, Польшча, Літва, Славаччына і Чэхія выступаюць за больш жорсткія і хуткія дзеяньні Эўразьвязу.

Міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс заявіў, што Эўразьвяз павінен аспрэчыць легітымнасьць вынікаў выбараў, аргумэнтуючы гэта тым, што яны былі сфальсыфікаваныя.

Славаччына хоча, каб у справаздачы Эўразьвязу Лукашэнку было адмоўлена ў перамозе на выбарах.

Польшча прапанавала ўвесьці забарону на візы і замарожваньне рахункаў для ўсіх тых, хто нясе адказнасьць за фальсыфікацыі ў сталіцы і рэгіёнах. Чэская дэлегацыя прапанавала запрасіць Аляксандра Мілінкеевіча на бліжэйшы саміт Эўразьвязу ў Брусэлі.

А вось Нямеччына мае іншую пазыцыю.

Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмайер лічыць, што пасьпешная і непрадуманая рэакцыя можа ня даць у будучым Эўразьвязу выбару.

Большасьць дзяржаваў пагадзіліся з тым, што Эўразьвяз ня мае іншага выбару, як спрабаваць наладзіць дыялёг з Лукашэнкам. Пры гэтым усе краіны Эўразьвязу адзіныя ў тым, што любыя санкцыі павінны быць накіраваныя толькі на чыноўнікаў рэжыму Лукашэнкі, але не на беларускіх людзей.

Паводле Ўрсулы Пласьнік, міністаркі замежных справаў Аўстрыі, што старшынюе цяпер у Эўразьвязе, усе зробленыя прапановы будуць надалей абмяркоўвацца сябрамі Зьвязу. Міністарка гэтаксама дала зразумець, што паколькі Мілінкевіч нядаўна наведваў Брусэль, то падаецца, што новы візыт не патрэбны.

Яна таксама адмовілася адказваць на пытаньне, ці трэба ўключаць Лукашэнку ў сьпіс неўяздных беларускіх палітыкаў.

Пытаньне Беларусі будзе абмяркоўвацца да наступнай сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу, якая адбудзецца 10 красавіка.

Гл.таксама • Дзярждэпартамэнт: ЗША прыме сур''ёзныя меры • ЗША не прызнаюць вынікі беларускіх выбараў

• Міністры Эўразьвязу: выбары не былі дэмакратычнымі • Міністар замежных справаў Эўразьвязу – пра выбары ў Беларусі • Дэлегацыя Эўрапарлямэнту: Лукашэнка ня можа быць прызнаны легітымным прэзыдэнтам • Тэры Дэвіс: "Перамога Аляксандар Лукашэнкі – несумленная" • АБСЭ: выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі • Ангела Мэркель падтрымлівае беларускую апазыцыю
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG