Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць Анатоля Лябедзьку і Тацяну Хому


Радыё Свабода У Ленінскім суду Менску пачаўся судовы працэс над Анатолем Лябедзькам, Тацянай Хомай, і іншымі ўдзельнікамі акцыі на Кастрычніцкай плошчы. З судовай залі перадае наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) "Лябедзька заявіў журналістам, што яго затрымалі каля 2-й гадзіны ночы побач з Кастрычніцкай плошчай разам з Аляксандрам Дабравольскім, але дзе цяпер знаходзіцца Дабравольскі, не вядома.

Лябедзька сказаў, што ўсіх, каго запхнулі ў аўтобус разам зь ім -- каля 20 чалавек -- жорстка зьбівалі. У многіх ішла кроў.

Затрыманых судзяць па 167-м артыкуле: удзел у несанкцыяваным мітынгу. Толькі ў Ленінскім судзе разглядаецца 17 адміністрацыйных справаў. Некалькім ужо прысудзілі дзесяць сутак арышту. На 16:30 ніякай іншай інфармацыі пакуль няма.

Тацяну Хому толькі што павялі па калідоры ў судовую залю".

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на сайце.

Гл.таксама • 21 сакавіка -- фотарэпартаж і відэа з Кастрычніцкай плошчы • Міліцыя затрымлівае тых, хто спрабуе прайсьці на плошчу • Судзяць людзей, якія несьлі ежу на Кастрычніцкую плошчу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG