Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13:00: На плошчу чакаецца прыезд А.Мілінкевіча


Радыё Свабода З Кастрычніцай плошчы перадае наш карэспандэнт. Якая сытуацыя на трынаццаць гадзінаў менскага часу?

(Карэспандэнт: ) "Зараз чакаецца прыезд Аляксандра Мілінкевіча, які быў на плошчы ўсю ноч, але зьехаў раніцай.

Цяпер на плошчы знаходзяцца іншыя вядомыя палітыкі: намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні АГП Сяргей Альфэр, палітык Вячаслаў Сіўчык.

На плошчы па-ранейшаму знаходзяцца прадстаўнікі Ўкраіны, Азэрбайджану. Толькі што выступіла прадстаўніца дэмакратычных колаў Азэрбайджану. Лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі Эўразьвязу, палотнішчы з Божай маці (сымбалем Менску).

На плошчы было абвешчана, што каля сотні польскіх студэнтаў спрабавалі прыехаць у Беларусь, на Кастрычніцкі пляц, але ім было адмоўлена ў візах.

Чакаецца прыезд актывістаў з Гомеля, Магілёву, Горадні. Украінскія прадстаўнікі паведамілі, што з Украіны да іх едуць дадатковыя сілы.

З раніцы колькасьць людзей паступова павялічваецца. На гэты момант ёсьць прынамсі паўтысячы чалавек.

Людзі прыносяць ежу і гарачыя напоі. Як правіла, міліцыянты прапускаюць пэнсіянэраў, але маладых людзей зь вялікімі торбамі і тэрмасамі, як правіла, затрымліваюць.

Гл.таксама • Міліцыя затрымлівае тых, хто спрабуе прайсьці на плошчу • Начны онлайн-рэпартаж з Кастрычніцкай плошчы (фота) • Кастрычніцкая плошча ўначы (фотарэпартаж)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG