Спадара Краська міліцыянты затрымалі ўжо пасьля выбараў на падставе звароту невядомых асобаў, які цьвердзілі, што актывіст выбарчай кампаніі выкарыстоўваў нецэнзурныя словы, калі побач знаходзіліся дзеці. Уладзімер Красько адбывае пакараньне ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця.
Яшчэ два мясцовыя актывісты штабу Мілінкевіча — Зьміцер Філіпчук і Андрэй Карпук — пакараны судом на 2 сутак арышту за дробнае хуліганства і адпушчаны на волю, бо гэты тэрмін яны ўжо адсядзелі ў ізалятары, чакаючы судовага рашэньня.