Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць людзей, якія несьлі ежу на Кастрычніцкую плошчу


Радыё Свабода У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачалі судзіць затрыманых увечары і ўначы людзей, якія намагаліся перадаць на Кастрычніцкую плошчу цёплыя рэчы і харчы. На падыходах да Кастрычніцкай плошчы байцы спэцназу міліцыі затрымлівалі кожнага, хто меў пры сабе вялікія торбы або тэрмас. Некаторыя з затрыманых здолелі схаваць і пранесьці з сабой у міліцыю мабільныя тэлефоны. Ім удалося патэлефанаваць сваякам і паведаміць, што ў міліцыі некаторым затрыманым падкінулі падробленыя грошы.

Сярод затрыманых давераныя асобы Мілінкевіча – Анатоль Лябедзька, Аляксандар Дабравольскі, і адзін зь лідэраў Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Таксама быў затрыманы галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько.

Судзьдзя Цэнтральнага суду Аляксей Бычко ўжо пакараў арыштам на 10 сутак Дзяніса Дзюбу, Сьвятаслава Сокала і Аляксандра Сьцяпанава са Смаленску.

Міліцыянты абвінавацілі іх у дробным хуліганстве.

На затрыманых складаліся пратаколы паводле гэтага артыкулу, а таксама за парушэньне грамадзкага парадку ў часе правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Некаторыя з затрыманых здолелі схаваць мабільныя тэлефоны. Ім удалося патэлефанаваць сябрам ды сваякам і паведаміць, што ў міліцыі некаторым затрыманым падкінулі падробленыя грошы. Супрацоўнікі пагражалі ім, што цяпер яны будуць несьці крымінальную адказнасьць. Людзям дэманстравалі пачкі купюраў і казалі, што ў пратаколе будзе адзначана, што гэтыя фальшывыя грошы знайшлі ў затрыманых. Пры гэтым ніякай экспэртызы грашовых знакаў не праводзілася.

Брат затрыманага Канстанціна Руткоўскага распавёў, што ягоным бацькам патэлефанавалі ў Маладэчна невядомыя асобы. Яны паведамілі, што іхны сын затрыманы і пагражалі бацькам, што ў іх цяпер будзе шмат праблемаў, калі яны не забароняць хлопцу хадзіць на Кастрычніцкую плошчу. Яны паведамілі бацькам, што Канстанціна цяпер выключаць з унівэрсытэту. Ягоны аднаклясьнік Юры Алейнік знаходзіцца ў аддзеле міліцыі. Ён трапіў у сьпіс тых затрыманых, якім пагражаюць крымінальнай справай нібыта за распаўсюд фальшывых грошай.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.

Гл.таксама • Міліцыя затрымлівае тых, хто спрабуе прайсьці на плошчу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG