Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: зуброўца арыштавалі адразу па вызваленьні


Радыё Свабода Лідэра рэгіянальнага руху “Зубр” Алега Мяцеліцу Ленінскі суд Магілёва асудзіў яшчэ на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Алег Мяцеліца быў затрыманы ў дзень свайго вызваленьня пасьля 15-суткавага арышту. Паміж вызваленьнем і затрыманьнем прамінула ня больш за гадзіну. Падставай для зьняволеньня сталася ўжо “традыцыйнае” дробнае хуліганства — ён нібыта размахваў рукамі і брыдкасловіў, паведаміў праваабаронца Барыс Бухель.

За няпоўны месяц гэта трэці адміністрацыйны арышт лідэра рэгіянальнага руху “Зубр”.

Правы Алега Мяцеліцы ў судзе бараніла яго жонка Натальля, юрыст паводле адукацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG