Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкай плошчы адбылася імша – асьвяцілі намёты


Радыё Свабода У гэты момант, каля 11-й раніцы, на Кастрычніцкай плошчы знаходзіцца недзе тры сотні людзей. Яны стаяць, як і раней, ушчыльную, адзін каля аднаго, узяўшыся за рукі – стварыўся такі ланцуг, у выпадку чаго каб туды не прайшлі супрацоўнікі міліцыі. Там стаіць каля двух дзясяткаў намётаў.

На плошчы знаходзіцца наш карэспандэнт:

(Карэспандэнт: ) "Дзесьці паўгадзіны таму, напачатку 11-й гадзіны, на плошчы адбылася імша – былі асьвечаныя намёты. Пакуль досыць спакойная абстаноўка, міліцыянты стаяць, іх вельмі шмат, але прыходзіць шмат людзей, прыносяць сюды прадукты харчаваньня, гарачыя напоі, атмасфэра вельмі дружалюбная, усе салідарныя з тым, што трэба стаяць да канца, да перамогі. Увесь час ідуць заклікі не разыходзіцца, і ўсе спадзяюцца, што ўвечары будзе людзей вельмі шмат, гэтак як і ўчора".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG