Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мы хочам жыць у эўрапейскай Беларусі, і яна будзе такой"


Радыё Свабода Удзельнікі мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, які правялі на ёй усю ноч, дзеляцца сваймі ўражаньнямі ад падзеяў.

Гаворыць Ірына Тоўсьцік, актывістка руху Зубр, якая прастаяла гэтай ноччу на плошчы.

(Карэспандэнт: ) "Чаму ты вырашыла ўсё ж такі правесьці гэтую такую марозную ноч тут на плошчы?"

(Тоўсьцік: ) "Я вырашыла правесьці гэтую ноч з тымі людзьмі, якія ўжо адчулі, што яны на плошчы, што яны свабодныя людзі. Яны – пераможцы. І мы ўсе, хто рабіў гэта, ішоў да гэтага, мы верым у перамогу, і мы пераможам, мы ўжо перамаглі. Гэтая ноч паказала, што ў нас ёсьць людзі, якія хочуць жыць у незалежнай, дэмакратычнай, эўрапейскай Беларусі. І яна будзе такой, я веру".

Яшчэ адзін з актывістаў, удзельнікаў мітынгу, які адстаяў ноч разам з усімі на гэтым намётавым мястэчку, Яраслаў Верніковіч з Глыбокага, дзеліцца сваймі ўражаньнямі:

(Верніковіч: ) "Я хацеў бы падзякаваць усім, хто прыехаў з усіх гарадоў Беларусі, хацеў бы падзякаваць менчукам, якія прыносяць сюлы гарачую ежу, каву, цёплыя рэчы для жыхароў мястэчка".

(Караткевіч: ) "Як доўга вы зьбіраецеся быць у Менску?"

(Верніковіч: ) "Асабіста я сёньня зьеду на суткі, бо ў мяне заўтра паседжаньне суда."

(Караткевіч: ) "За што Вас судзяць?"

(Верніковіч: ) "За агітацыю".

(Караткевіч: ) "А вы былі ў штабе Казуліна ці МІлінкевіча?"

(Верніковіч: ) "Мілінкевіча".

(Караткевіч: ) "А як увогуле настроі ў самім Глыбокім пасьля выбараў?"

(Верніковіч: ) "Усе ведалі, якія будуць выбары, і ведалі загадзя, які будзе вынік".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG