Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША адбыўся пікет у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі (фота)


Ірына Віданава, Вашынгтон 20 сакавіка ў 11:30 у Вашынгтоне каля беларускай амбасады адбыўся пікет супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і ў падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі.

А ўчора больш за 40 чалавек пікетавалі беларускую амбасаду ў Вашныгтоне з 11-й раніцы да 9-й вечара. Да пікета далучаліся беларусы, якія прагаласавалі ў амбасадзе. Абсалютная большасьць зь іх аддалі галасы за Аляксандра Мілінкевіча.

Каля 12 гадзін дня з амбасады быў выдалены назіральнік ад Беларускага Хэльсынскага камітэту.

Беларусаў прыйшлі падтрымаць амэрыканскія студэнты, прадстаўнікі балтыйскій, украінскай і азербайджанскай дыяспараў, супрацоўнікі Кангрэсу ЗША і актывісты розных грамадзкіх арганізацыяў.

У Нью-Ёрку на акцыі салідарнасьці каля беларускага консульства ўчора сабралося больш за 100 чалавек. Там таксама быў праведзены экзыт-пол, па выніках якога перамог Аляксандар Мілінкевіч. Удзельнікі скандыравалі лёзунгі: "Беларусь – так! Лукашэнка – не!"





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG